Усё жыццё ў адным веласіпедзе

18 студзеня – апошні дзень экспанавання арыгінальнага выставачнага праекта “Усё жыццё ў адным веласіпедзе”

Унікальная калекцыя ровараў дэманстравалася на найбуйнейшай экспазіцыі “ЕХРО” ў Мілане. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь міжнародны выставачны праект экспанаваўся ў Мінску, Віцебску, Гомелі.

Усе ровары сабраны Маўрыцыа Урбінаці, прыватным калекцыянерам з горада Рыміні (Італьянская Рэспубліка). Дзякуючы сваёй даўняй любові да ровара, Маўрыцыа на працягу сарака гадоў літаральна быў апантаны пошукам і набыццём “кармільцаў, якія сыходзяць з жыцця”.

Кожны ровар, які будзе прадстаўлены на выставе, аўтэнтычны і не меў неабходнасці рэстаўрацыі, узрост самога “маладога” – больш за 60 гадоў. Геаграфія вытворчасці большай часткі экспанатаў прадстаўлена ў асноўным Італіяй, а таксама Англіяй і Аўстрыяй.

Выстаўка “Усё жыццё ў адным ровары” пазнаёміць наведвальнікаў з паўсядзённым жыццём італьянскіх жыхароў канца XIX – пачатку XX стагоддзя, адлюстроўваючы не толькі сродкі руху, але і прылады для поўнага вытворчага цыклу пекара, цырульніка, святара, ветэрынара, настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, пажарнага, пісара, краўца, пчаляра, ганчара, старызніка, сантэхніка, хуткую дапамогу і перасоўны кінатэатр.

velo_2016_1 velo_2016_2 velo_2016_3 velo_2016_4 velo_2016_5