
[:ru]Гродненский государственный музей истории религии — единственный музей в Республике Беларусь, изучающий и отражающий историю религии и культуры Беларуси.
Своё начало он берёт в Полоцке. В соответствии с решением Бюро ЦК КПБ от 23 декабря, и по указу Министерства культуры БССР № 188 от 4 декабря 1973 года, было принято решение об организации и создании Республиканского музея атеизма в Полоцке (директор Герман Васильевич Чернов ). Музеям республики было поручено создание списков музейных предметов по истории религии и атеизма, которые находились в их фондах для формирования коллекций Республиканского музея атеизма.
6 июня 1977 г. согласно решению Совета Министров БССР № 47, музей был переименован в Республиканский музей атеизма и истории религии переведён в Гродно. Алексей Никифорович Карпюк был назначен директором музея.[:be]Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі з`яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь музеем, які вывучае і адлюстроўвае гісторыю рэлігіі і культуры Беларусі.
Сваю гісторыю ён пачынае з горада Полацка. У адпаведнасці з пастановай Бюро ЦК КПБ ад 23 снежня і загадам Міністэрства культуры БССР № 188 ад 4 снежня 1973 года было прынята рашэнне аб арганізацыі і стварэнні Рэспубліканскага музея атэізму ў г.Полацку (дырэктар Герман Васільевіч Чарноў). Музеям рэспублікі было даручана скласці спісы музейных прадметаў па гісторыі рэлігіі і атэізму, якія знаходзіліся ў іх фондах з мэтай фарміравання фондавых калекцый Рэспубліканскага музея атэізму.
6 чэрвеня 1977 г. пастановай Савета Міністраў БССР № 47 музей быў перайменаваны ў Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі з перанясеннем яго ў горад Гродна. Дырэктарам музея быў прызначаны Аляксей Нічыпаравіч Карпюк.[:]


[:ru]Для размещения экспозиций, фондовых коллекций и сотрудников музея были выделены строения бывшего женского монастыря Рождества Богородицы по улице Новозамковая, 3 (современная улица Давида Гродненского). В 1979 году в монастырском комплексе начались реставрационные работы по проекту и под руководством минского архитектора Галины Жаровиной и ее супруга Валентина Калнина. Были отреставрированы церковь, келейный и хозяйственный корпуса. В то время это был первый памятник, который отреставрировали по настоящему научным методом и в полном объеме, в соответствии с европейскими стандартами. В проекте реставрации храма были учтены религиозные особенности и история памятника. В целях адаптации здания для размещения музея к южному фасаду храма было пристроено двухэтажное здание с конференц-залом. Летом 1980 года в рамках проектных работ минскими археологами под руководством И. Чернявского были обнаружены и сохранены на территории монастыря остатки Пречистенской церкви – крупнейшего памятника гродненской архитектурной школы XII в., что стало важной вехой. в развитии археологии Беларуси.
После проведения реставрационных работ музей получил пятнадцать экспозиционных залов, три выставочных зала и один лекционный зал. Выставочная площадь составила более 2200 квадратных метров. В отдельных зданиях располагались фондохранилище, научная библиотека, мастерская реставратора, администрация и гараж.
В то же время шло проектирование и строительство экспозиции, которое продолжалась до 1990 года. Автором проекта оформления экспозиции Республиканского музея атеизма и истории религии был заслуженный деятель культуры БССР художник Е.К. Агунович. Монтаж экспозиции проводили художники Алесь Ступень и Вячеслав Кичко. Первый зал экспозиции «Из истории религии и атеизма в Беларуси » был открыт для посетителей 15 января 1985 г. Экспозиция была построена по хронологически-конфессиональному принципу и раскрывала развитие духовной культуры Беларуси от возникновения религиозных верований до 1980-х гг. Следующая часть экспозиции была посвящена истории православия, католицизма, униатства, иудаизма, ислама и протестантизма.[:be]Для размяшчэння экспазіцый, фондавых калекцый і калектыву музея былі выдзелены будынкі былога жаночага манастыра Ражджаства Багародзіцы па вуліцы Новазамкавая, 3 (сучасная вуліца Давыда Гарадзенскага). У 1979 годзе ў манастырскім комплексе пачаліся рэстаўрацыйныя работы па праекце і пад кіраўніцтвам мінскага архітэктара Галіны Жаровінай і яе мужа Валянціна Калніна. Былі адрэстаўраваны будынак царквы, келейны і гаспадарчы карпусы. У той час гэта быў першы помнік, які рэстаўравалі па сапраўднай навуковай методыцы і ў поўным аб’ёме, згодна з еўрапейскімі стандартамі. Праект рэстаўрацыі храма ўлічыў рэлігійныя асаблівасці і гісторыю помніка. У мэтах прыстасавання будынка для размяшчэння музея да паўднёвага фасаду храма быў прыбудаваны двухпавярховы корпус з канферэнцзалай. Летам 1980 года ў межах праектных работ мінскімі археолагамі пад кіраўніцтвам І.Чарняўскага былі адкрыты і закансерваваны на тэрыторыі манастыра рэшткі Прачысценскай царквы – буйнейшага помніка Гродзенскай архітэктурнай школы ХІІ ст., што стала важнай вехай у развіцці археалогіі Беларусі.
Пасля правядзення рэстаўрацыйна-рамонтных работ музей атрымаў пятнаццаць экспазіцыйных, тры выставачныя і адну лекцыйную залу. Экспазіцыйная плошча склала больш за 2200 м.кв. У асобных будынках размясціліся фондасховішча, навуковая бібліятэка, рэстаўрацыйная майстэрня, гаспадарчы блок з гаражом.
Адначасова ішло праектаванне і будаўніцтва экспазіцыі, якое працягвалася да 1990 года. Аўтарам праекта афармлення экспазіцыі Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі з’яўляўся заслужаны дзеяч культуры БССР мастак Э.К. Агуновіч. Мантаж экспазіцыі праводзілі мастакі Алесь Ступень і Вячаслаў Кічко. Першыя залы экспазіцыі “З гісторыі рэлігіі і развіцця атэізму ў Беларусі” былі адкрыты для наведвальнікаў 15 студзеня 1985 г. Экспазіцыя была пабудавана па храналагічна-канфесіянальным прынцыпе, раскрывала развіццё духоўнай культуры ў Беларусі ад узнікнення рэлігійных вераванняў да 1980-х гадоў. Наступная частка экспазіцыі была прысвечана гісторыі развіцця праваслаўя, каталіцызму, уніяцтва, іудаізму, ісламу і пратэстантызму.[:]
[:ru]Важной задачей на первом этапе существования музея была реставрацией памятника культовой архитектуры – Борисоглебской (Коложской) церкви. В 1979–1986 гг. музей инициировал исследовательские и реставрационные работы на территории Коложской церкви, которые проводили археологи П. Раппопорт, М. Ткачев, А. Трусов, А. Кравцевич и другие. Тогда же было начато комплексное исследования храма, которое провел архитектор Валерий Слюнченко — лучший знаток истории и архитектуры храма. После его смерти Вадим Глинник продолжил его дело. Была снята штукатурка и прочищены все отверстия голосников. Плинфа стен была последовательно пропитана двумя консервирующими растворами. На одной из стен открылись ранее выложенные кирпичом ниши . В некоторых из них были обнаружены фрагменты фресок и граффити, в левой апсиде — остатки майоликового пола. Церковь была частично отремонтирована, чтобы привлечь внимание к проблемам восстановления памятника был установлен контакт с Русской Православной Церковью. Важным событием было посещение Борисоглебской церкви митрополитом Минским и Белорусским Филаретом в марте 1980 года по приглашению директора музея. В 1982 г. Была открыта выставка «Из истории Гродненской архитектурной школы».[:be]Важнай задачай на першым этапе дзейнасці музея з’яўлялася рэстаўрацыя помніка культавага дойлідства – Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы. У 1979–1986 гг. музей ініцыіраваў правядзенне даследчых і рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі Каложскай царквы, якія выканалі археолагі П.Рапапорт, М.Ткачоў, А.Трусаў, А.Краўцэвіч і інш. Тады ж пачаліся комплексныя даследаванні храма, якія праводзіў архітэктар Валерый Слюнчанка – лепшы знаўца гісторыі і архітэктуры храма. Пасля яго смерці работу прадоўжыў Вадзім Гліннік. Была знята тынкоўка і расчышчаны ўсе адтуліны галаснікоў. Плінфа сцен была паслядоўна прапітана двума кансервуючымі растворамі. На адной са сцен адкрылі раней закладзеныя цаглінамі нішы. У асобных з іх знайшлі фрагменты фрэсак і графіці, у левай апсідзе – рэшткі маёлікавай падлогі. Царква была часткова адрамантавана: Для прыцягнення ўвагі да праблем аднаўлення помніка быў усталяваны кантакт з Рускай Праваслаўнай Царквой. Адметнай падзеяй у гэтай сувязі стала наведванне Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы Мітрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам ў сакавіку 1980 г. па запрашэнні дырэктара музея. У 1982 годзе была адчынена выстава “З гісторыі Гродзенскай архітэктурнай школы”.[:]


[:ru]В ноябре 1989 г. памятник архитектуры XII века был передан Свято-Покровскому собору Русской Православной Церкви в Гродно. Сотрудники музея сохранили за собой право проводить экскурсии по храму и его двору.
Помимо экспозиционно-выставочной деятельности музей занимался исследовательской, экспедиционной работой, комплектованием фондов, организацией научно-теоретических конференций.
Приоритетным направлением своей работы Алексей Никифорович Карпюк видел профессиональную подготовку молодого коллектива научных кадров. Для этого сотрудничество было налажено сотрудничество с Музеем древней белорусской культуры Академии наук БССР. В 1979 году по инициативе А.Н. Карпюка была налажены контакты с Государственным музеем атеизма и истории религии (Ленинград), в котором сотрудники проходили ежегодные стажировки, участвовали в конференциях и семинарах.[:be]У лістападзе 1989 года помнік архітэктуры ХІІ ст. перадалі Свята-Пакроўскаму сабору Рускай праваслаўнай царквы ў г.Гродна. За супрацоўнікамі музея захавалася права правядзення экскурсій у храме і на яго падворку.
Акрамя экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці музей займаўся навукова-даследчай, экспедыцыйнай работай, камплектаваннем фондаў, арганізацыяй навукова-тэарэтычных канферэнцый.
Аляксей Нічыпаравіч Карпюк прыярытэтным кірункам сваёй працы бачыў прафесійную падрыхтоўку маладога калектыву навуковых супрацоўнікаў. З гэтай мэтай было наладжана цеснае супрацоўніцтва з Музеем старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук БССР. У 1979 годзе па ініцыятыве А.Н.Карпюка былі ўсталяваны сувязі з Дзяржаўным музеем атэізму і гісторыі рэлігіі (г. Ленінград), у якім супрацоўнікі праходзілі штогадовыя стажыроўкі, удзельнічалі ў канферэнцыях і семінарах.[:]
[:ru]Во второй половине 1980-х гг. в музее были заложены две традиции, которые сохранились и сегодня. Музей стал одним из первых в Беларуси, где стали проводиться концерты классической и духовной музыки. Вместе с тем, с 1989 года регулярно стали проходить утренники перед Рождеством Христовым. В залах музея выступали музыканты из разных республик Советского Союза. Новообразованный хор «Архитектура» и Гродненская капелла проводили свои дебютные концерты в музее, также они сделали свои первые музыкальные записи в стенах музея.
С середины 1980-х гг. музей ежегодно проводил День народного мастера в конце мая . На праздник со всех уголков Беларуси собирались мастера соломоплетения, керамики, ткачества, скульптуру, ковки. Свою работу предсталяли художники-любители , выступали народные музыкальные и танцевальные коллективы, артисты театра и кино.
В конце 1980-х гг. в музее регулярно проводились научные конференции, на которых присутствовали крупные историки, философы, богословы, культурологи, филологи из Беларуси и зарубежных стран. По результатам этих конференций были опубликованы сборники научных работ. Кроме того, сотрудники музея активно публиковались в энциклопедических изданиях, научных и научно-популярных журналах («Искусство», «Наследие» и др.), выступали со статьями в газетах.[:be]У другой палове 1980-х гг. у музеі склаліся дзве традыцыі, якія існуюць і зараз. Музей стаў адным з першых у Беларусі, дзе пачалі праводзіцца канцэрты класічнай і духоўнай музыкі. Разам з тым, з 1989 г. рэгулярна пачалі ладзіцца вечарыны да Раства Хрыстова. У залах музея выступалі музыканты з розных рэспублік Савецкага Саюза. Са сваімі дэбютнымі канцэртамі ў музеі выступілі новаствораныя хор “Дойлідства” і Гродзенская капэла, у памяшканнях музея яны зрабілі і свае першыя музычныя запісы.
З сярэдзіны 1980-х гг. музей штогод у канцы мая праводзіў Дзень народнага майстра. На свята з усіх куткоў Беларусі збіраліся майстры саломапляцення, керамікі, ткацтва, скульптуры, коўкі. Свае працы прэзентавалі самадзейныя мастакі, выступалі народныя музычныя і танцавальныя калектывы, артысты тэатру і кіно.
У канцы 1980-х гг. у музеі рэгулярна праводзіліся навуковыя канферэнцыі, для ўдзелу ў якіх збіраліся буйныя гісторыкі, філосафы, рэлігіязнаўцы, культуролагі, філолагі з Беларусі і замежных краін. Па выніках работы канферэнцый друкаваліся зборнікі навуковых работ. Акрамя таго, супрацоўнікі музея актыўна публікаваліся ў энцыклапедычных выданнях, навуковых і навукова-папулярных часопісах (“Мастацтва”, “Спадчына” і інш.), выступалі з артыкуламі ў газетах.[:]


[:ru]Музейный фонд начал формироваться в 1974 году. На момент перевода музея из Полоцка в Гродно в нем было 1817 единиц хранения (544 основных, 1253 научно-вспомогательных и 20 обменного фондов). При А.Н. Карпюке, он был пополнен на 5925 единиц хранения (3645 основных , 2257 научно-исследовательских и 23 обменных фондов) и в августе 1981 года составил в 7742 единиц (4189 основных , 3510 научно-исследовательских и 43 обменных фондов). Благодаря к усилиям и авторитету А.Н. Карпюка, был возвращен из художественного музея Литовской ССР уникальный памятник декоративно-прикладного искусства – бронзовый акваманил XIII в., который был найден в Борисоглебской церкви в Гродно. Фонды пополнились авторской иконой гродненского монаха-доминиканца Гилярия Хаецкого «Святое семейство» (XVII в.), спасенными от сожжения деревянными скульптурами Петра и Павла (XVIII в.), а также старопечатными книгами , подшивками газет «Беларуская крыніца» и «Крыніца» (1920 — е годы). Целенаправленно начали поступать историко-художественными ценности, задержаные таможенной службой.[:be]Музейны фонд пачаў фарміравацца ў 1974 годзе. На момант пераводу музея з Полацка ў Гродна ён налічваў 1817 адзінак захоўвання (544 асноўнага, 1253 навукова-дапаможнага і 20 абменнага фонду). Пры А.Н.Карпюку ён папоўніўся на 5925 адзінак захоўвання (3645 асноўнага, 2257 навукова-дапаможнага і 23 абменнага фонду) і складаў на жнівень 1981 года 7742 адзінкі (4189 асноўнага, 3510 навукова-дапаможнага і 43 абменнага фонду). Дзякуючы намаганням і аўтарытэту А.Н.Карпюка быў вернуты з Мастацкага музея Літоўскай ССР унікальны помнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – бронзавы акваманіл XIII ст., які паходзіў з гродзенскай Барысаглебскай царквы. Фонды папоўнілі падпісны абраз гродзенскага манаха-дамініканца Гілярыя Хаецкага “Святая сям’я” (XVII ст.), выратаваныя ад спалення драўляныя скульптуры Св. Пятра і Паўла (XVIII ст.), а таксама старадрукі, падшыўкі газет “Беларуская крыніца” і “Крыніца” (1920-я гг.) і інш. Метанакіравана пачалі паступаць гісторыка-мастацкія помнікі, затрыманныя мытнай службай.[:]
[:ru]В 1980 — е годы, в связи с созданием экспозиции началось активное укомплектование фондовых коллекций, музейные коллекции на 1 января 1990 насчитывали 30931 единиц хранения. Этому способствовали комплексные экспедиции по всем регионам Беларуси, которые проводились ежегодно и были направлены на поиск и спасение памятников культуры, а также экспедиции по осмотру храмового имущества. Активно осуществлялись закупки у физических лиц.
В январе 1980 года в музее начинала работать реставрационная мастерская. Ольга Дмитриевна Горшковоз стала первым художником-реставратором, а с 1982 года эту должность занимает Владимир Никодимович Кислый.
13 сентября 1989 года город Республиканский музей атеизма и истории религии был переименован в Белорусский государственный музей истории религии на основании приказа Министерства культуры Республики Беларусь № 144.[:be]У 1980-я гады ў сувязі са стварэннем экспазіцыі пачалося актыўнае камплектаванне фондавых калекцый, музейны збор на 1 студзеня 1990 г. складаў 30931 адзінку захоўвання. Гэтаму спрыялі комплексныя экспедыцыі ва ўсе рэгіёны Беларусі, якія праводзіліся штогод і былі засяроджаны на пошуку і зберажэнні помнікаў культуры, а таксама экспедыцыі па абследаванні храмавай маёмасці. Актыўна праводзіліся закупкі ў фізічных асоб.
Са студзеня 1980 г. у музеі пачынае працаваць рэстаўрацыйная майстэрня. Першым мастаком-рэстаўратарам стала Вольга Дзмітрыеўна Гаршкавоз, а з 1982 года гэту пасаду займае Уладзімір Нікадзімавіч Кіслы.
З 13 верасня 1989 г. Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі на падставе загада Міністэрства культуры БССР № 144.[:]


[:ru]На протяжении 1992–1998 гг. здание, в котором находился музей, были переданы воссозданому православному Свято-Рождество-Богородицкому женскому монастырю:
— 7 июля 1992 года административное здание было передано Гродненскому епархиальному управлению Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата;
— 10,1994 был передана церковь Рождества Богородицы, церковь св. Сергия Радонежского, двухэтажный келейный корпус;
— 1996 г. переведен в помещения первого этажа хозяйственного корпуса (там размещались фотолаборатория, склад и библиотека музея);
— 1998 г. переданы помещения второго этажа хозяйственного корпуса;
— 03 2005 г. был передан гараж.
Решением Гродненского областного совета народных депутатов № 61 от 4 марта 1992 года здание по улице Замковая , 16 (в котором впоследствии разместился музей) было передано в управление по реставрации и сохранению памятников истории и культуры. облисполкома для дальнейшего его использования Белорусским государственным музеем истории религии. И только в августе 2005 г. в связи с ликвидацией УП «Гродно-Реставрация» музей получил двухэтажный дворец (общей площадью 1282,7 кв. м.), который является памятником гражданской архитектуры эпохи классицизма с элементами барокко середины XVIII в., которому требовалась реставрация и приспособление под нужды музея.
26 июля 2005 г. слово «Белорусский» было заменено на «Гродненский» в названии этого учреждения культуры «Белорусский государственный музей истории религии».
В 2006 году начались ремонтно-восстановительные работы. Строительные работы на объекте были завершены только в 2009 году.[:be]На працягу 1992–1998 гг. будынкі, у якіх знаходзіўся музей, былі перададзены адноўленаму праваслаўнаму Свята-Раства-Багародзічнаму жаночаму манастыру:
— 07.1992 г. адміністрацыйны корпус перададзены Гродзенскаму епархіальнаму ўпраўленню Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату;
— 10.1994 г. перададзена царква Раства Багародзіцы, царква Святога Сергія Раданежскага, 2-павярховы келейны будынак Гродзенскаму Свята-Раства-Багародзічнаму манастыру;
— 03.1996 г. перададзены памяшканні гаспадарчага (манастырскага) будынка першага паверха (там мясцілася фоталабараторыя, склад і бібліятэка музея);
— 02.1998 г. перададзены памяшканні гаспадарчага (манастырскага) будынка другога паверха;
— 03.2005 г. перададзены гараж.
Рашэннем Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў № 61 ад 4 сакавіка 1992 года будынак па вуліцы Замкавай, 16 (дзе пазней размясціўся музей) быў перададзены ўпраўленню па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры аблвыканкама з далейшым яго выкарыстаннем пад Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. І толькі ў жніўні 2005 года ў сувязі з ліквідацыяй УП “Гродна-Рэстаўрацыя” музей атрымаў двухпавярховы палац (агульнай плошчай 1282,7 м.кв. – у тым ліку 572,2 кв. м ужо выкарыстоўвалася ўстановай, а 710,5 кв. м знаходзілася ў стадыі рэканструкцыі), які з’яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры эпохі класіцызму з элементамі барока сярэдзіны XVIII ст. і патрабаваў рэстаўрацыі і прыстасавання пад патрэбы музея.
З 26 ліпеня 2005 г. у найменні ўстановы культуры “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” слова “Беларускі” заменена на “Гродзенскі”.
У 2006 годзе пачаліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. Будаўнічыя працы на аб’екце былі завершаны толькі ў 2009 г.[:]
[:ru]Во время ремонтно-восстановительных работ в музее не было постоянной экспозиции. Сотрудники вынуждены были работать на площадках других музеев города, области и страны, проводя там временные выставки. Самыми отличительными были «Повязь часоў – беларускі ручнік», «Барокко в Беларуси», «Городская культура», «Нам засталася спадчына», «Традиции предков: белорусский национальный костюм», «Библия – книга книг». «Мир сакрального искусства», «Образ Матери Божией в иконописи» «Святые и подвижники христианской церкви», «Между небом и землей». Работа музея сводилась также к организации экскурсий на передвижные выставки, проведению музейных занятий в учебных заведениях города. Характерной чертой работы музея было проведение благотворительных мероприятий в детских домах, домах для инвалидов, пожилых людей и ветеранов. Эта благородная деятельность музея продолжает развиваться и совершенствоваться по сей день.
Первая экспозиция «Эпоха. Время. Здание» была открыта в 2009 году. Она раскрывает некоторые аспекты городской культуры конца XVIII–начала XX вв. с учетом традиционных ценностных ориентиров соответствующего времени. Также были открыты два выставочных и концертный зал на 90 мест. В 2011–2012 гг. открыла свои двери для посетителей экспозиция «Религия и культура в Беларуси», которые показывают созидательную роль религиозного фактора в исторических процессах, которые проходили на белорусской земле.
В 2010 году в отреставрированных залах музея организовали выставку « Пой Господу, вся земля» (к фестивалю церковных песнопений ), «Пасха – Праздник праздников» на котором была представленной коллекцией из 259 пасхальных яиц, «В Гродно их можно встретить чаще» (изображение ангела в творчестве гродненских художников), а также выставка, посвященная фестивалю национальных культур.
На протяжении 2000-х годов пять сотрудников музея становились лауреатами премии Гродненского облисполкома имени А.И. Дубко в номинации «Лучший музейный работник». Директор музея Л.А. Корнилова и художник-реставратор В.Н.Кислый были награждены груднымы знаками Министерства культуры «За вклад в развитие культуры Беларуси». В 2013 году В.Н. Кислый был признан «Человеком года Гродненской области» в непроизводственной сфере за 2012 г.
В 2012 году во время проведения Первого Национального форума «Музеи Беларуси – третьему тысячелетию» в конкурсной программе была одержана победа в номинации «Лучшая работа реставратора».[:be]У перыяд правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ палаца ў музеі не было стацыянарнай экспазіцыі. Супрацоўнікі вымушаны былі працаваць на пляцоўках іншых музеяў горада, вобласці і краіны, праводзячы там часовыя выставы. Найбольш адметнымі сталі “Повязь часоў – беларускі ручнік”, “Барока ў Беларусі”, “Гарадская культура”, “Нам засталася спадчына”, “Традыцыі продкаў: беларускі народны касцюм”, “Біблія – кніга кніг”, “Свет сакральнага мастацтва”, “Вобраз Маці Божай у іканапісе”, “Смерцю смерць перамогшы”, “Святыя і падзвіжнікі хрысціянскай царквы”, “Паміж небам і зямлёй”. Работа музея зводзілася таксама да арганізацыі экскурсій па перасовачных выставах, правядзення музейных заняткаў у навучальных установах горада. Асаблівай адметнасцю работы музея стала правядзенне дабрачынных мерапрыемстваў у дзіцячых дамах, дамах інвалідаў, састарэлых і ветэранаў. Гэта высакародная дзейнасць музея працягвае развівацца і ўдасканальвацца па сённяшні дзень.
Першая экспазіцыя “Эпоха. Час. Будынак” была адкрыта ў 2009 годзе. Яна раскрывае асобныя аспекты гарадской культуры канца XVIII – пачатку ХХ стст. з улікам адпаведных часу традыцыйных аксіялагічных арыенціраў, а таксама дзве выставачныя і канцэртная зала на 90 месцаў. У 2011–2012 гг. адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў залы экспазіцыі “Рэлігія і культура ў Беларусі”, якія раскрываюць культуратворчую ролю рэлігійнага фактару у гістарычных працэсах, якія адбываліся на беларускіх землях.
У 2010 г. у адноўленых залах музея арганізаваны выставы “Спявай Госпаду, уся зямля” (да фестываля царкоўных песнапенняў), “Пасха – святаў свята”, на якой была прадстаўлена калекцыя з 259 велікодных яек заходнееўрапейскай, беларускай і расійскай вытворчасці, “У Гродне іх можна сустрэць найчасцей” (вобраз анёла ў творах гродзенскіх мастакоў), а таксама выстаўка, прысвечаная фестывалю нацыянальных культур.
На працягу 2000-х гадоў пяць супрацоўнікаў музея сталі лаўрэатамі прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І.Дубко ў намінацыі “Лепшы музейны работнік”. Дырэктар музея Л.А.Карнілава і мастак-рэстаўратар У.Н.Кіслы былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. У 2013 г. У.Н.Кіслы быў прызнаны “Чалавекам года Гродзеншчыны” ў невытворчай сферы за 2012 год.
Падчас правядзення ў 2012 годзе Першага Нацыянальнага форума “Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю” ў конкурснай праграме была атрымана перамога ў намінацыі “Лепшая работа рэстаўратара”.[:]
