Апрача твораў мастака на выставе прадстаўлены прадметы з калекцый музея, якія не толькі падкрэсліваюць тэматычны накірунак выставы, але і дазваляюць наведвальнікам пазнаёміцца з характэрнымі рысамі матэрыяльнай культуры ХІХ–ХХ стст. Гэта не толькі музычныя інструменты, посуд, шавецкія прылады, але і прадметы, звязаныя з іўдзейскай рэлігійнай традыцыяй.