Дакументы

Музейная калекцыя “Дакументы і друкаваныя выданні” пачала фарміравацца ў 1977 годзе (Дакумент. Індульгенцыя Антонія з Божай міласэрнасці Тускуланскага епіскапа, генеральнага вікарыя папскай рымскай курыі… 12 красавіка 1766 года).

Падзяляецца на наступныя падкалекцыі: “Дакументы”, “Друкаваныя выданні”. У склад музейнай калекцыі ўваходзяць актавыя, справаводныя і асабістыя дакументы (рукапісныя, машынапісныя, друкаваныя) па гісторыі традыцыйных і нетрадыцыйных канфесій; друкаваныя выданні (улёткі, буклеты, праграмы, запрашэнні); дыпломныя і курсавыя работы, рэфераты, дысертацыі кандыдацкія і доктарскія па праблемах філасофіі, культуры і гісторыі рэлігіі; асабістыя дакументы (пасведчанні, пашпарты, граматы). Вялікую падгрупу складаюць прадметы, якія сведчаць аб узнікненні і развіцці барацьбы з рэлігіяй у савецкай дзяржаве, аб узнікненні новых святаў і абрадаў. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • дакумент. «Autentyk». Рым, 1766 г.;
  • кніга метрычная хросту і шлюбу парафіяльнага касцёла ў в.Васілішкі Радуньскага дэканату. 1626-1652 гг.;
  • кніга матрыманіяльная метрычная Гальшанскага парафіяльнага касцёла. 1776-1808 гг. і інш.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Дакументы і друкаваныя выданні” складаецца з 10741 музейных прадметаў асноўнага фонду і 3707 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top