Шкло

Музейная калекцыя “Шкло” пачала фарміравацца ў 1981 годзе (Талерка дэкаратыўная. БССР, 1980 г.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 г. У склад калекцыі ўваходзяць посуд, скульптура, асвятляльныя прыборы, прадметы хатняга ўжытку, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (традыцыйнае і прафесійнае), сувеніры і інш. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • яйка велікоднае. Расійская імперыя, кан. ХVІІІ – пач. ХІХ ст.;
  • лампада. Ябланец, 2-ая пал.ХІХ ст.;
  • посуд шклозавода “Нёман” (Бярозаўка). 1930-1955 гг.

На 01.01.2019 года музейная калекцыя “Шкло” складаецца з 591 музейных прадметаў асноўнага фонду и 44 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

Close Menu