Тканіны

Музейная калекцыя “Тканіны” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (Антымінс. ХІХ ст.). У склад калекцыі ўваходзяць літургічныя тканіны і богаслужбовае адзенне розных канфесій. Асобную групу складаюць народныя тканіны (адзенне, ручнікі, посцілкі, дываны і інш.). Надаванне элементам і арнаментацыі беларускага касцюма і ручніка сімвалічнага, магічнага сэнсу, выкарыстанне яго ў рытуалах і абрадах ператварае беларускі народны касцюм у неад’емную частку народных вераванняў. Музейная калекцыя таксама папаўняецца творамі сучасных майстроў, выкананымі ў народных традыцыях. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • арнаты са слуцкімі паясамі. Беларусь, ХVІІІ ст.;
  • велум са слуцкага пояса. Беларусь, ХVІІІ ст.;
  • стола са слуцкага пояса. Беларусь, ХVІІІ ст.;
  • далматыка. Італія, ХVІІ ст. і інш.

На 01.01.2022 г. музейная калекцыя “Тканіны” складаецца з 1396 музейных прадметаў асноўнага фонду и 286 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

 

Scroll to Top