Жадаеце пазнаёміцца з лёсамі незвычайных жанчын, якія звязалі сваё жыццё з Гродна? Прыходзьце на новую культурна-пазнавальную праграму ад Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.
Дзе ў Гродне 100 гадоў таму размяшчаліся б’юці-салоны? Ці праўда, што Эліза Ажэшка любіла котак? Хто шыў найлепшыя сукенкі ў горадзе? Чаму жанчынам хацелі забараніць насіць капелюшы? Вы атрымаеце адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні.
У праграме: ⠀
- прагулка па малавядомых мясцінах горада;
- дэгустацыя аўтарскага дэсерту;
- экскурсія па экспазіцыі “Эпоха.Час. Будынак”;
- чаяванне ў дваранскім доме.
Для запісу і пытанняў тэлефануйце па нумары +375 (152) 71-87-07.
