26 верасня 2023 года ў дворыку Гродзенскага дзяржаўнага музеі гісторыі рэлігіі прайшоў дзіцячы фестываль. Дзеці сталі вучнямі “Гродзенскай школы магіі” і адкрылі для сябе таямніцы чароўнага мастацтва.
Выкладчыкі-магі правялі заняткі па фокусаўтварэнні, мылапузырэнні, зельеварэнні, а таксама распавялі дзіўную гісторыю загавораў. У дворыку музея чакалі займальныя забаўкі: стральба з мадэляў сярэднявечнай зброі, збор пазлаў і катанне на поні.
Завяршэннем праграмы стаў спектакль “Казка аб рыбаку і рыбцы” ад Гродзенскага абласнога тэатра лялек.
Кожны ўдзельнік фестывалю атрымаў дыплом “Гродзенскай школы магіі”, куды ўпісаў сваё імя гусіным пяром.






