Выставка авторских кукол и мишек Тедди «KUKLA»

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі запрашае жыхароў і гасцей горада наведаць казачны свет лялек.

Часовая экспазіцыя з лаканічнай назвай прадстаўляе мастацтва майстроў-лялечнікаў, пагружае ў гісторыю моды мінулых стагоддзяў, транслюе сучасны погляд на міфы і паданні. Аўтарскія работы выкананы лепшымі майстрамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў розных стылях і тэхніках з фарфору, палімернай гліны, тканіны, дрэва, пап’е-машэ. Многія з лялек, якія экспануюцца, існуюць у адзіным экзэмпляры.

«Мы рады прадставіць наведвальнікам музея ўнікальную выставу, якая дэманструе не толькі прыгажосць і вытанчанасць мастацтва стварэння лялек, але і вялізны талент, высокі прафесіяналізм і тонкі густ аўтараў работ. Ад рэалістычных вобразаў, апранутых ва ўборы розных гістарычных эпох, да фантазійных і містычных стварэнняў – кожная праца з’яўляецца праявай індывідуальнасці мастакоў. KUKLA – гэта не проста выстава, гэта сапраўдная, чыстая творчасць, якая можа ўразіць нават самага патрабавальнага наведвальніка», – адзначае куратар выставы Вера Хведчына.

Выстаўка працуе да 11 лютага штодзень з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30).

Кошт білета:

  • для дзяцей да 5 гадоў – бясплатна;
  • для школьнікаў і студэнтаў – 5 рублёў;
  • для дарослых – 10 рублёў;
  • для пенсіянераў – 5 рублёў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне + 375 (152) 71-87-07.

Scroll to Top