Вялікі князь літоўскі Вітаўт праводзіў палітыку падтрымкі Каталіцкай Царквы. Разам з Ягайлам быў асноўным фундатарам парафій, колькасць якіх у Віленскай дыяцэзіі да 1430 г. дасягнула 27 (каля трэці на землях сучаснай Беларусі). Вызначыў Каталіцкай Царкве матэрыяльнае забеспячэнне (землі, даходы і павіннасці з боку падданнага насельніцтва) і надаў яе ўладанням поўны скарбовы і судовы імунітэт.
