Сума тэалогіі

“Сума тэалогіі” – адзін з галоўных твораў у каталіцкім багаслоўі. Аўтар – святар-дамініканец Св. Фама Аквінскі (каля 1225 – 1274) – знакаміты сярэднявечны філосаф і тэолаг, заснавальнік школы тамізму і Настаўнік Касцёла (з 1567 г.).  Трактат Фамы Аквінскага – узор заходнееўрапейскай грамадскай думкі, уваходзіць у лік класічных філасофскіх і багаслоўскіх прац. На працягу стагоддзяў пастаянна перапісваўся і вывучаўся ў духоўных і свецкіх навучальных установах. На беларускіх землях спрыяў распаўсюджванню каталіцкай лацінамоўнай традыцыі.

Scroll to Top