17 верасня – знакавая дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень у 1939 годзе Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу, пачалося аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Беларускі народ зноў атрымаў магчымасць жыць і развівацца у межах адной дзяржавы, часова страчаную у 1920-я гады.
Гэтай падзеі прысвечана віртуальная выстава. На ёй прадстаўлены копіі фатаграфій з Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў у г.Дзяржынску. На іх адлюстраваны уступленне частак Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, мітынгі жыхароў Заходняй Беларусі з нагоды аб’яднання, першыя крокі па ўстанаўленню Савецкай улады.