Музейная калекцыя “Кераміка” пачала фарміравацца ў 1977 годзе (Скульптура малых форм. «Рыбак». Кітай, XIX ст.). У склад музейнай калекцыі ўваходзяць музейныя прадметы з гліны, фарфору, фаянсу, гіпсу, каменя (цацкі, цацкі-свістулькі, скульптура, посуд, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметы хатняга ўжытку, сувеніры). Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
- скульптура малых форм. Купідон з бюстам. Майсен, ХVІІІ ст.;
- скульптура малых форм. Купідон з казлянём. Майсен, ХVІІІ ст.;
- скульптура малых форм. Распяцце. 1-ая пал. ХVІІІ ст.;
- кафля з выявай херувіма. Масква, 2-ая пал. ХVІІ ст.;
- скульптура. Бюст Жанны д’Арк. Італія, кан. ХІХ-пач. ХХ ст. і інш.
На 01.07.2024г. музейная калекцыя “Кераміка” складаецца з 1397 музейных предметаў асноўнага фонду и 87 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.