Метал

Музейная калекцыя “Метал” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (Абраз. “Св.Мікола цудатворац”. Медзь, ліццё. Расійская імперыя, ХІХ ст.).У склад музейнай калекцыі ўваходзяць прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных канфесій, выкананыя з розных металаў: культавае начынне, літыя медныя і бронзавыя абразы, крыжы, складні і іх фрагменты; званы і званочкі; станковая скульптура і скульптура малых форм; гравюрныя дошкі; сярэбраныя ювелірныя вырабы. Частку музейнай калекцыі складаюць прадметы народнага побыту (сякеры, вагі, нажніцы, ключы, замкі і інш.), якія ўжываліся ў народнай сямейнай і каляндарна-аграрнай абраднасці. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:

  • акваманіл (вадаліў). Паўночная Германія, ХІІ ст.;
  • сярэднік складня-змеевіка. Кіеў, пач. ХІІІ ст.;
  • чаша вадасвятная. Варшава, 1-ая чв. ХІХ ст.;
  • падсвечнік падлогавы. Беларусь, XVIIІ ст.;
  • табакерка. Прусія, 1846 г. і інш.

На 01.07.2024 г. музейная калекцыя “Метал” складае 1452 музейных предметаў асноўнага фонду и 265 прадметы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

 

Scroll to Top