В гости к пану Хрептовичу

Жадаеце раскрыць невядомую старонку ў гісторыі Гродна?
Прапануем вам стаць удзельнікам тэатралізаванай экскурсіі «У госці да пана
Храптовіча».

Вы пазнаёміцеся з Каралем Храптовічам – уладальнікам
палаца сярэдзіны XVIII стагоддзя, у сценах якога дзейнічае музей.

Якія падзеі адбываюцца ў доме магната? Што трывожыць
яго сям’ю, а што прыносіць ім радасць і суцяшэнне? Як вітаць шляхціца згодна з
этыкетам XVIII стагоддзя? Пра гэта вы даведаецеся падчас экскурсіі.

Тэатралізаваная экскурсія разлічана на наведвальнікаў
рознага ўзросту, як на жыхароў горада Гродна, так і на турыстаў.

Агульная працягласць экскурсіі – 30 хвілін.

Запрашаем вас у госці да Караля Храптовіча!

Для запісу і пытанняў тэлефануйце па нумары +375 (152)71-87-07.

Scroll to Top