Раства чароўныя імгненні

Больш двух тысяч гадоў таму ў маленькім мястэчку Бэтлееме нарадзілася Немаўля. Аб гэтым нараджэнні абвясьцілі анёлы, прыйшлі мудрацы з далёкай краіны і прынеслі свае дары. Адбылася найвялікшая падзея – Сын Божы стаў чалавекам, каб прынесці выратаванне гэтаму свету, сапсаванаму грахом. Нараджэнне Ісуса Хрыста – пачатак, ад якога адлічваецца наша эра. Дата нараджэння Ісуса Хрыста была  разлічана у сярэднія стагоддзі, і як аказалася пазней, з памылкай.

У хрысціянскай царкве з канца II стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова, Пакланення вешчуноў і Хрышчэнне ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. З часам кожная евангельская падзея стала успамінацца асобна, і за ёй замацавалася дата.  25 снежня Раство Хрыстова сталі святкаваць з IV ст. па юліанскім календары, з ХVI ст. католікі, пратэстанты сталі пераходзіць на грыгарыянскі каляндар, частка праваслаўнай царквы захавала стары стыль. У іерархіі хрысціянскіх святаў Раство Хрыстова займае другое месца пасля Вялікадня.

Наша  выстаўка  распавядае   аб асаблівым каларыце святкавання Каляд у праваслаўных, католікаў, пратэстантаў.

Для усіх людзей пра  свята Раства Хрыстова распавядаюць  евангелісты Матфей  і Лука. Праваслаўныя, католікі распавядаюць пра свята абразамі. На выстаўцы прадстаўлена усходняя і заходняя традыцыі.

Традыцыйнымі дарыцелямі падарункаў на нашых землях лічацца Святы Мікалай, Дзед  Мароз.

З цягам часу ў традыцыю святочных дзён Нараджэння Збавіцеля пачалі ўключаць правядзенне ўрачыстых баляў.

У гэтыя святочныя дні  пачынаецца новы каляндарны год, які галоўным і любімым зімовым святам стаў у савецкую эпоху. Ялінка стала навагодняй,  хрысціянская тэматыка з ёлачных упрыгожанняў пачала знікаць. Падарункі на Новы год стаў прыносіць Дзед Мароз са Снягуркай. Паштоўка стала навагодняй.

З пачатку 1990-х гадоў святкаванне Раства Хрыстова ў Беларусі пачало  адраджацца, 25 снежня, 7 студзеня вольны дзень.

Падзеі, святочныя традыцыі Раства Хрыстова на выстаўцы адлюстроўваюцца праз экспанаты з уласных збораў музея. Музейную калекцыю дапаўняе святочнае аблачэнне ласкава перададзенае святарамі Гродна – настаяцелем Свята-Барыса-Глебскай царквы айцом Аляксандрам Балоннікавым, пробашчам катэдры Св. Францішка Ксаверыя айцом Янам Кучынскім, пастарам лютаранскай царквы св. Яна Владзімірам Татарнікавым.

Шаноўныя госці! Няхай часовая экспазіцыя “Раства чароўныя імгненні” дапаможа глыбей адчуць святочны цуд, падорыць вам узнёслы, радасны настрой, які захаваецца на ўвесь надыходзячы 2023 год! Са Святам!

Scroll to Top