Музейная калекцыя “Шкло” пачала фарміравацца ў 1981 годзе (Талерка дэкаратыўная. БССР, 1980 г.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў снежні 2014 г. У склад калекцыі ўваходзяць посуд, скульптура, асвятляльныя прыборы, прадметы хатняга ўжытку, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (традыцыйнае і прафесійнае), сувеніры і інш. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
- яйка велікоднае. Расійская імперыя, кан. ХVІІІ – пач. ХІХ ст.;
- лампада. Ябланец, 2-ая пал.ХІХ ст.;
- посуд шклозавода “Нёман” (Бярозаўка). 1930-1955 гг.
На 01.01.2025 г. музейная калекцыя “Шкло” складаецца з 774 музейных прадметаў асноўнага фонду и 40 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.



