«АЛФАВИТ НАЦИОНАЛЬНОГО КОСТЮМА, ЛИТОВСКО-БЕЛОРУССКИЕ ПАРАЛЛЕЛИ»

24 верасня ў 19.00 у дворыку музея адбылося касцюміраванае прадстаўленне «Алфавіт нацыянальнага касцюма, літоўска-беларускія паралелі». Гэта ўжо пятае сумеснае мерапрыемства па праекце ENI-LLB-1-242 «Культурная спадчына па абодва бакі граніцы» Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады.

Народны касцюм — здабытак нацыянальнай культуры кожнага народа. Арнамент касцюмаў жыхароў Панямоння па абодва бакі памежжа фармаваўся на працягу больш за 4 тысячы гадоў. Былі прадстаўлены рэканструкцыі беларускіх архаічных касцюмаў эпохі бронзы і сярэднявечча, прасочаны іх сувязі з літоўскім архаічным касцюмам, прадстаўленым у відэапрэзентацыі на аснове фотаархіваў Літоўскага нацыянальнага культурнага цэнтра.

Жывую цікавасць выклікалі тэатралізаваная прэзентацыя гістарычных асаблівасцей нацыянальнага беларускага касцюма і традыцыйнага літоўскага касцюма рэгіёну Дзукія, рэканструкцыя вясельных абрадаў «Заручыны», «Каравайны» ў выкананні навучэнцаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў» (кіраўнік Аліна Буйко). усіх трох этапах жыцця: нараджэнне, стварэнне сям’і, адыход з жыцця. Музычнае суправаджэнне на мерапрыемстве закранула самыя тонкія струны душы кожнага, хто прыйшоў на свята. Гэта — калыханка на літоўскай мове ў выкананні Святланы Бялінскай Гродзенскага грамадскага аб’яднання літоўцаў «Тэвіне», а таксама фальклорная група народнага хору народнай песні «Верас» (кіраўнік Наталля Міхневіч), і музычны праект Таццяны Салаўёвай пры ўдзеле Паўла Салаўёва і Ігара Адасіка.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз — магчымасць пакаштаваць сапраўдны вясельны каравай з духмянай травяной гарбатай.

Прокрутить вверх