Прыгожыя і моцныя. Паўсядзённае жыццё гродзенкі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя

Жадаеце пазнаёміцца з лёсамі незвычайных жанчын, якія звязалі сваё жыццё з Гродна? Прыходзьце на новую культурна-пазнавальную праграму ад Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

Дзе ў Гродне 100 гадоў таму размяшчаліся б’юці-салоны? Ці праўда, што Эліза Ажэшка любіла котак? Хто шыў найлепшыя сукенкі ў горадзе? Чаму жанчынам хацелі забараніць насіць капелюшы? Вы атрымаеце адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні.

У праграме: ⠀

  • прагулка па малавядомых мясцінах горада;
  • дэгустацыя аўтарскага дэсерту;
  • экскурсія па экспазіцыі “Эпоха.Час. Будынак”;
  • чаяванне ў дваранскім доме.

Для запісу і пытанняў тэлефануйце па нумары +375 (152) 71-87-07.

Scroll to Top