Кафедральный костел Святого Станислава. Могилев

Кафедральны касцёл Магілёўскага арцыбіскупства (былы касцёл Унебаўзяцця кармелітаў абутых, у 1783 г. рэкансекраваны ў гонар Св. Станіслава) – помнік архітэктуры позняга барока (1738–1752). У 1818 г. набыў рысы класіцызму ў вырашэнні галоўнага фасада, які цалкам закрыў асноўны аб’ём храма. З 1774 г. пры касцёле дзейнічала кансісторская друкарня, якая друкавала афіцыйныя матэрыялы, навуковыя працы, падручнікі, календары, мастацкія творы (усяго больш за 60 выданняў).

Прокрутить вверх