Вялікі князь літоўскі Альгерд

Альгерд – вялікі князь
літоўскі (1345–1377)

Калясінскі В.Ф. Мінск. 2006 г.

Сілумін, ліццё

Альгерд (каля 1296–1377) – вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага (1345–1377), сын Гедыміна. Вёў паспяховую палітыку, накіраваную на далейшае аб’яднанне зямель у адзінай дзяржаве. Садзейнічаў пашырэнню ўплыву Праваслаўнай Царквы, заснаванню Літоўскай праваслаўнай мітраполіі (1354–1364), цэнтрам якой з 1316 г. з’яўляўся Новагародак (сучаны Навагрудак) – першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага, у XIIIXIV стст. цэнтр удзельнага Новагародскага княства.

Альгердавічы – галіна вялікакняжацкай дынастыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIVXVI стст., нашчадкі вялікага князя Альгерда, які ад дзвюх жонак (князёўны Марыі
Яраслаўны Віцебскай і князёўны Ульяны Аляксандраўны Цвярской) меў 12 сыноў і 9 дачок. Вызнавалі праваслаўе, некаторыя пры заключэнні Крэўскай уніі 1385 г.
прынялі каталіцтва. Вялікімі князямі былі сыны Альгерда Ягайла (Якаў, Уладзіслаў, вялікі князь літоўскі ў 1377–1392 з перапынкам, кароль польскі ў 1386–1434) і Свідрыгайла (Леў, Баляслаў, вялікі князь літоўскі ў 1430–1432).

Scroll to Top