Кніга Афанасія Керсніцкага “Ключы да сардэчнага скарбу”

У кнігу ўвайшлі казанні ксяндза Афанасія Керсніцкага на нядзелі літургічнага года. Свой твор аўтар прысвяціў Станіславу Панятоўскаму, бацьку апошняга караля Рэчы Паспалітай.

Згодна ўладальніцкім надпісам, кніга была ахвяравана нейкай набожнай асобай у Гродзенскі францысканскі кляштар, у якасці платы за 5 памінальных служб за Аляксандра (прозвішча не расшыфравана). У 1749 годзе выданне знаходзілася ў кляштары і  яе чытаў з дазволу настаяцеля брат Габрыэль.

У музей кніга паступіла з бібліятэкі гродзенскага францысканскага кляштара.

Прокрутить вверх