[:be]Бутэлька ад напою фірмы Бачэўскіх [:]

[:be]Перад вамі бутэлька ад напою фірмы Бачэўскіх у Львове.

У 1782 годзе Лейб Бэчэлес адчыніў пад Львовам першую вінакурню. З часам фірма стала афіцыйным пастаўшчыком аўстрыйскага імператарскага двара.

З 1856 года сямейнай фірмай стаў кіраваць Юзэф Бачэўскі. Менавіта ён пачаў займацца рэкламай і маркетынгам, напоі пачалі разлівацца ў бутэлькі ў выглядзе графінаў. Пры яго сынах фірма стала адным з лідэраў рынку ў краінах Цэнтральнай Еўропы, атрымала шмат узнагарод на выставах і конкурсах.

У 1939 годзе фабрыка была разрабавана. З 1956 года фірма адрадзілася ў Вене і да сёння з’яўляецца сямейным бізнэсам.

Бутэльку фірмы Бачэўскіх музей прыняў у дар у 1989 годзе.[:]

Прокрутить вверх