Што за прадмет перад намі? Можа быць, гэта гарэлка? Або фрагмент нейкай лямпы? Ці гэта хімічны посуд?
Перад Вамі мухалоўка – шкляная пасудзіна, прызначаная для знішчэння мух.
У ХІХ стагоддзі праблема барацьбы з мухамі была больш чым актуальная – у краіне лютавалі эпідэміі, а мухі з’яўляліся пераносчыкамі брушнога тыфа, халеры, дызентэрыі. Мухалоўка дзейнічала наступным чынам: зверху налівалі вадкасць, якая прываблівала мух – малако ці настой квасу. Муха залазіла знізу ў мухалоўку, не магла выбрацца назад і праз некаторы час гінула ў вадкасці пасудзіны.
