Музейны фестываль “Гісторыя ў асобах і лёсах”

Маштабны музейны фестываль адбыўся ў Гродне ў суботу, 10 верасня. Мерапрыемства ахапіла шэраг гарадскіх музеяў: Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, музей Максіма Багдановіча, Музей гісторыі Гарадніцы. Наведванне пляцовак было вольным.

У кожным музеі была падрыхтавана насычаная вячэрняя праграма. Пісьмо гусіным пяром, пясочная анімацыя, сярэднявечныя танцы, баі і квэсты, звон у званы, стварэнне гравюр, канцэрты і мноства цікавых фактаў з гісторыі Гродна,з якімі госціпазнаёміліся падчас майстар-класаў і экскурсій.

Scroll to Top