Jazz & Family 24.07.2022

24.07.2022 прайшоў другі канцэрт, які як і папярэдні быў яркім, запамінальным і поўным сюрпрызаў!

 
 
У гэты вечар госці пазнаёміліся з квартэтам саксафаністаў Saxas, непараўнальным вакалам Ангеліны Белановіч і дапоўніла ўсё гэтае буянства гукаў выразны рытм барабанаў Іллі Сцяпанава!
 
Квартэт саксафаністаў гэта ўнікальная адзінка, якая можа раскрыць абсалютна ўсе фарбы музыкі. Чатыры непаўторных тэмбру – сапрана, альт, тэнар, барытон… Яны абсалютна розныя, але толькі ў спалучэнні нараджаюць нешта большае і неардынарнае.
 
У склад квартэта ўваходзяць:
Мікіта Пятроў (саксафон-сапрана);
Павел Казак (саксафон-альт);
Віктар Цімафееў (саксафон-тэнар);
Дзмітрый Шувалаў (саксафон-барытон).
 
Канцэртная праграма складалася з класічных узораў джазавай музыкі: Г.Мілер, Л.Армстранг, Ч.Паркер, К.Бэйсі, Р.Чарльз, Х.Хэнкок, Ч.Корыя, П.Іттуральдэ і іншых.
Scroll to Top