“Замагільны свет у жыцці жывых”

5 і 6 лістапада ў музеі прайшло мерапрыемства “Замагільны свет у жыцця жывых”, прысвечанае Дню памяці. Для наведвальнікаў правялі экскурсію па старых гарадскіх могілках (вуліцы Прыгарадная, Антонава). Была раскрыта сімволіка надмагілляў і лёсы пахаваных, якія пры жыцці ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю горада. Пасля гэтага наведвальнікаў чакалі лекцыя “Дзяды: гісторыя і традыцыі” і канцэрт фальклорнай музыкі ад Таццяны і Паўла Салаўёвых. Для правядзення гэтага мерапрыемства быў абраны менавіта гэты накірунак, таму што Дзяды – аўтэнтычнае свята. Такім чынам у музеі папулярызуюць беларускую культуру.

Scroll to Top