[:ru]Водолей (акваманил) – уникальный памятник западноевропейского прикладного искусства Средневековья, обнаружен в Гродно.
В Германии в XI–XIII вв. искусство бронзового литья переживало период своего расцвета. Обработка бронзы осуществлялась в монастырских мастерских: из нее изготавливались церковная утварь и предметы культа различного назначения. Бронзу использовали в церковной архитектуре, для украшения интерьеров храмов и монастырей.
Водолеи первоначально являлись сакральными сосудами – употреблялись в литургической практике для умывания рук. С течением времени нашли применение в богатых домах и таким образом приобрели бытовое назначение. Самые ранние бронзовые экземпляры в виде львов, собак, мифологических драконов относятся к XII в.
Гродненский водолей обнаружен среди литургической утвари Борисоглебской (Коложской) церкви. Хранился в Виленском музее древностей, позднее в музее университета г. Вильнюса, затем находился в музее этнографии г. Вильнюса (до 1980 г.). Водолей изготовлен в виде рыцаря, который сидит верхом на коне с массивной короткой шеей, широкой грудью и крепкими ногами. На голове коня капюшон с отверстиями для ушей, который применяли для защиты животного от стрел и ударов меча. Между ушами коня есть треугольное отверстие для вливания воды, которое прикрывалось крышечкой на шарнирах. Вода вытекала изо рта животного. Как и на многих образцах XIII в., всадник одет в длинную подпоясанную рубаху без рукавов, с треугольным вырезом воротника. Низ рубахи разрезан на две части. Военную рубаху из прочной шелковой ткани надевали в XIII в. поверх кольчужного доспеха для защиты его от дождя и солнечных лучей. Согнутой правой рукой рыцарь поднимает меч (утрачен), левой держит поводья. Плоская ручка сосуда выполнена в виде аспида.[:]
[:be]Вадаліў (акваманіл) – унікальны помнік заходнееўрапейскага прыкладнога мастацтва Сярэднявечча, знойдзены ў Гродне.
У Германіі ў XI–XIII стст. мастацтва бронзавага ліцця перажывала перыяд свайго росквіту. Апрацоўка бронзы ажыццяўлялася ў манастырскіх майстэрнях: з яе выраблялі царкоўнае начынне і прадметы рэлігійнага ўжытку рознага прызначэння. Бронзу выкарыстоўвалі ў царкоўнай архітэктуры, для аздаблення інтэр’ераў храмаў і манастыроў.
Вадалівы першапачаткова з’яўляліся сакральным начыннем – ужываліся для літургічнага абмывання рук. З цягам часу яны знайшлі прымяненне ў багатых дамах і такім чынам набылі бытавое прызначэнне. Самыя раннія бронзавыя экзэмпляры ў выглядзе львоў, сабак, міфалагічных драконаў паходзяць з XII ст.
Гродзенскі вадаліў знойдзены сярод літургічнага начыння Барысаглебскай (Каложскай) царквы. Захоўваўся ў Віленскім музеі старажытнасцей, пазней у музеі універсітэта г. Вільнюса, затым знаходзіўся ў музеі этнаграфіі г. Вільнюса (да 1980 г.). Вадаліў выкананы ў выглядзе рыцара, які сядзіць вярхом на кані з масіўнай кароткай шыяй, шырокімі грудзьмі і моцнымі нагамі. На галаве каня капюшон з адтулінамі для вушэй, які ўжывалі для абароны жывёлы ад стрэл і ўдараў мяча. Паміж вушамі каня ёсць трохвугольная адтуліна для ўлівання вады, якая прыкрывалася вечкам на шарніры. Вада выцякала з рота жывёлы. Як і на многіх узорах XIII ст., вершнік апрануты ў доўгую падпяразаную кашулю без рукавоў, з трохвугольным выразам каўнера. Ніз кашулі разрэзаны на дзве часткі. Вайсковую кашулю з трывалай шаўковай тканіны апраналі ў XIII ст. паверх кальчужнага даспеха для засцярогі яго ад дажджу і сонечных прамянёў. Сагнутай правай рукой рыцар падымае меч (страчаны), левай трымае павады. Плоская ручка пасудзіны выканана ў форме аспіда.[:]
