Змеевікі

Змеевікі – металічныя (радзей каменныя) медальёны звычайна круглай, авальнай, часам васьмівугольнай формы з выявай Ісуса Хрыста, Маці Божай ці хрысціянскага святога на вонкавым баку і з выявай змей або галавы гаргоны Мядузы на адваротным баку. Служылі амулетамі ад хвароб. З’явіўшыся ў старажытнарускай культуры ў XI–XII стст., яны працягвалі бытаваць да XV–XVI стст.

З’яўляліся сведчаннем перапляцення візантыйскіх традыцый з дахрысціянскімі ўяўленнямі. Вынікам уплыву хрысціянства на старажытныя вераванні ўсходніх славян стала выява Святога Мікіты Бесагона на адваротным баку некаторых змеевікоў (гл. фота рэверса медальёна).

Scroll to Top