11 лістапада ў музеі правялі экскурсію з элементамі тактыльнасці для карыстальнікаў спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку.
Экскурсія была прысвечана найбольш вядомым манаскім ордэнам, якія былі прадстаўлены на беларускіх землях.
У завяршэнні экскурсанты паспрабавалі напісаць словы малітвы гусіным пяром, абмакваючы яго ў чарніла. Вопыт унікальны, справіліся з задачай усё!
Напрыканцы сустрэчы арганізатары праграмы і ўдзельнікі абмяняліся думкамі аб тым, што яшчэ можна зрабіць для паляпшэння экскурсійнага абслугоўвання людзей з інваліднасцю па зроку.








