[:ru]Белыничская икона Божией Матери[:be]Белынічскі абраз Маці Божай[:]

[:ru]Белыничская икона Божией Матери – христианская святыня Беларуси, памятник белорусской иконописи. Известна с 1623 г. Находилась в Белыничском монастыре кармелитов (в местечке Белыничи, теперь Могилёвская область). Существовала версия ее происхождения из Кутеинского монастыря. Это иконографический тип Матери Божией Одигитрии с Младенцем Христом на левой руке и со скипетром в правой. Согласно преданию, лики Марии и Иисуса были написаны ангелом. Во 2-й половине XVIII – XIX вв. на белорусских землях икона почиталась христианами разных конфессий, особенно в Восточной Беларуси. К иконе организовывались процессии и паломничества, а Белыничи называли белорусской Ченстоховой. Икона осталась на своем месте и после передачи в 1876 г. Белыничского костела Православной Церкви. В 1930-е гг. после закрытия храма он находился в Могилёвском областном краеведческом музее, откуда исчез в годы Второй мировой войны.

Многочисленные списки с иконы известны и в других регионах. Наиболее точная копия середины XVII в. находится в Музее древнебелорусской культуры Института искусствоведения, этнографии и фольклора НАН Беларуси.

Икона в экспозиции – список XVIII в. Написана в стиле барокко, которому были присущи черты: торжественность, контрастность, усложненность форм, пышный декор. В написании таких икон видны богатство деталей, часто яркая полихромия.[:be]

Бялыніцкі абраз Маці Божай – хрысціянская святыня Беларусі, помнік беларускага іканапісу. Вядомы з 1623 г. Знаходзіўся ў Бялыніцкім кляштары кармелітаў (у мястэчку Бялынічы, зараз Магілёўская вобласць). Існавала версія пра паходжанне абраза з Куцеінскага манастыра. Гэта іканаграфічны тып Маці Божай Адзігітрыі з Немаўляткам Хрыстом у левай руцэ і скіпетрам у правай. Згодна паданню, лікі Марыі і Ісуса былі напісаны анёлам. У 2-й палове XVIII – XIX стст. на беларускіх землях абраз шанаваўся хрысціянамі розных канфесій, асабліва ва Усходняй Беларусі. Да абраза арганізоўваліся працэсіі і паломніцтвы, а Бялынічы называлі беларускай Чанстаховай. Абраз застаўся на сваім месцы і пасля перадачы ў 1876 г. Бялыніцкага касцёла Праваслаўнай Царкве. У 1930-я гг. пасля закрыцця храма абраз знаходзіўся ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, адкуль знік у гады Другой сусветнай вайны.

Шматлікія спісы з абраза вядомы і ў іншых рэгіёнах. Найбольш дакладная копія сярэдзіны XVII ст. знаходзіцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Абраз у экспазіцыі – спіс XVIII ст. Напісаны ў стылі барока, якому былі ўласцівы рысы: урачыстасць, кантраснасць, ускладненасць форм, пышны дэкор. У напісанні такіх абразоў бачна багацце дэталей, часта яркая паліхромія.[:]

Прокрутить вверх