13 жніўня ў 19:00 у дворыку музея прайшоў канцэрт скрыпічнага дуэта «Антыкона»! Музыкі прадставілі сучасныя хіты ў аўтарскай інтэрпрэтацыі. На канцэрце прагучалі кавер-версіі кампазіцый такіх папулярных выканаўцаў, як: Адэль, Эд Шыран, Imagine Dragons, Білі Айліш і інш. ⠀На канцэрце можна было прачуць увесь спектр эмоцый ад кожнай ноты, гледачы былі ўражаны майстэрствам музыкантаў. Дуэт «Антыкона» стварыў атмасферу, у якой госці музея змаглі адключыцца ад паўсядзённых клопатаў.
