25 чэрвеня ў дворыку Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі ішоў канцэрт саўндтрэкаў у выкананні скрыпічнага дуэта «Антыкона».
Госці маглі атрымаць асалоду ад мелодый, якія не раз чулі падчас прагляду любімых фільмаў.
На канцэрце прагучалі вядомыя музычныя тэмы з карцін:
- «Зорныя войны»
- «Гары Потэр»
- «Гладыятар»
- «Тытанік»
- «Піраты Карыбскага мора»
- «Прафесіянал»
- «Гульня тронаў»
- «Кароль Леў»
- «Місія невыканальная»
- «Хросны бацька»
- «Інтэрстэлар» і інш.
