[:ru]О распятии на кресте Иисуса Христа говорят все четыре евангелиста: Матфей (27, 33-38), Марк (15, 22-27), Лука (23, 33-43), Иоанн (19, 17-25). Иконография сюжета основывается на Евангелиях, а также на апокрифе Никодима.

В раннехристианский период крестная жертва Спасителя представлялась через ветхозаветные образы. Одним из таких прообразов являлось принесение Исаака в жертву Авраамом. История развития иконографии Распятия начинается с V в. Изображения разбойников в сюжете появились в V–VI вв. Разумный разбойник канонически помещается по правую руку Иисуса Христа. На него показывает поднятая вверх перекладина креста, напоминая о том, что того, кто поверил во Христа, ожидало Царство Небесное, а злословящего Христа – ад. Изображения Божией Матери и Иоанна Богослова появились в сюжете в VI веке. Позднее стали писать Марию Магдалину, Марию Клеопову, Марию Иаковлеву, Соломею и др. Эпизод пробивания тела Иисуса Христа копьем есть только в Евангелии от Иоанна (Ин. 19, 31-37). Евангелист Марк сообщает о присутствии на казни римского сотника (Мк. 15, 39). Имя сотника у евангелистов не упоминается и известно только из апокрифических источников. Изображение черепа Адама появилось в сюжете в IX веке и объясняется Святыми Отцами Церкви тем, что на горе Голгофа был похоронен первый человек на Земле. Кровь Спасителя омыла кости и череп Адама, смыв тем самым первородный грех человечества.

Евангелия не дают описания формы креста, на котором был распят Христос. Восьмиконечный крест вошел в иконографию достаточно поздно. Считается, что первым известным писателем, который утверждал, что у креста было подножие, был епископ Григорий Турский (VI в.). В дальнейшем эта мысль закрепилась в иконографии. В древности западные и восточные художники писали Распятие с одинаковым количеством гвоздей – с четырьмя. Однако с XII в. на Западе начали писать три гвоздя. Это обстоятельство стало одним из существенных различий православной и католической живописи.

На старинных изображениях Распятия тело Христа прямое, руки вытянуты прямо, без изгиба. Так подчеркивалось величие, бесстрастность Божественной природы Христа. Изображения изогнутого тела Иисуса первоначально появились в византийской традиции и затем перешли на Запад, где стали господствующими в период готики и ренессанса. Традиция представлять провисшего, страдающего Христа формировалась в Византии постепенно, в IX–XII вв., как результат иконоборческого периода, во время которого пробудился интерес к светским формам искусства и античности. В дальнейшем православная традиция отказалась от акцентирования физических страданий Христа. На Западе же закрепился эмоциональный, мученический тип Спасителя (изгиб тела и рук, потоки крови по телу и лику).[:]

[:be]Аб распяцці на крыжы Ісуса Хрыста распавядаюць усе чатыры евангелісты: Матфей (27, 33-38), Марк (15, 22-27), Лука (23, 33-43), Іаан (19, 17-25). Іканаграфія сюжэта засноўваецца на Евангеллях, а таксама на апокрыфе Нікадзіма.

У раннехрысціянскі перыяд крыжовая ахвяра Збавіцеля ўяўлялася праз старазапаветныя вобразы. Адным з такіх правобразаў з’яўлялася прынясенне Ісаака ў ахвяру Аўраамам. Гісторыя развіцця іканаграфіі Распяцця пачынаецца з V ст. Выявы разбойнікаў у сюжэце з’явіліся ў V–VI стст. Разумны злодзей кананічна размяшчаецца па правую руку Ісуса Хрыста. На разумнага злодзея паказвае паднятая ўгару перакладзіна крыжа, нагадваючы аб тым, што яго, які паверыў у Хрыста, чакала Царства Нябеснае, а ганьбавальніка Хрыста – пекла. Выявы Маці Божай і Іаана Багаслова з’явіліся ў сюжэце ў VI ст. Пазней сталі пісаць Марыю Магдаліну, Марыю Клеопаву, Марыю Іакаўлеву, Саламею і інш. Эпізод прабівання цела Ісуса Хрыста кап’ём ёсць толькі ў Евангеллі ад Іаана (Ін. 19, 31-37). Евангеліст Марк паведамляе аб прысутнасці на пакаранні рымскага сотніка (Мк. 15, 39). Імя сотніка ў евангелістаў не ўзгадваецца і вядома толькі з апакрыфічных крыніц. Выява чэрапа Адама з’явілася ў сюжэце ў IX ст. і тлумачыцца Святымі Айцамі Царквы тым, што на гары Галгофа быў пахаваны Адам, першы чалавек на Зямлі. Кроў Збавіцеля абмыла косткі і чэрап, змыўшы тым самым першародны грэх чалавецтва.

Евангеллі не даюць апісання формы крыжа, на якім быў распяты Хрыстос. Васьміканцовы крыж увайшоў у іканаграфію даволі позна. Мяркуецца, што першым вядомым пісьменнікам, які сцвярджаў, што ў крыжа было падножжа, быў епіскап Рыгор Турскі (VІ ст.). У далейшым гэтая думка замацавалася ў іканаграфіі. У старажытнасці заходнія і ўсходнія мастакі пісалі Распяцце з аднолькавай колькасцю цвікоў – з чатырма. Аднак з XII ст. на Захадзе пачалі пісаць тры цвікі. Гэтая акалічнасць стала адным з істотных адрозненняў праваслаўнага і каталіцкага жывапісу.

На старажытных выявах Распяцця цела Хрыста прамое, рукі выцягнуты прама, без выгіну. Так падкрэслівалася велічнасць, бясстраснаць Божай прыроды Хрыста. Выгнутае цела Хрыста першапачаткова з’явілася ў візантыйскай традыцыі і адтуль перайшло на Захад, дзе стала пануючым у перыяд готыкі і рэнесансу. Традыцыя прадстаўляць абвіслага, пакутніцкага Хрыста фарміравалася ў Візантыі паступова, у IX–XII стст., як вынік іканаборчаскага перыяду, падчас якога абудзілася цікавасць да свецкіх формаў мастацтва і антычнасці. У далейшым праваслаўная традыцыя адмовілася ад акцэнтавання фізічных пакут Хрыста – выгін цела і рук, патокі крыві па целе і ліку. На Захадзе замацаваўся эмацыянальны, пакутніцкі тып Збавіцеля.[:]

Прокрутить вверх