[:ru]Иконография основывается на Евангелиях от Матфея (1, 6-9), Марка (11, 7-10), Луки (19, 35-38) и Иоанна (12, 12-15), а также на апокрифическом Евангелии от Никодима.

Изображения на этот сюжет впервые появляются на рельефах раннехристианских саркофагов IV в. и представляют собой простую схему. Так, на саркофаге Юния Басса Иисус Христос представлен верхом на осле, перед Ним два человека: одни постилает одежды, другой срывает веточки пальмы. Осел, по толкованию Святых Отцов, – это необузданный народ языческий. Ослица, которая упоминается у евангелиста Матфея, – народ иудейский.

С течением времени иконографическая схема изменялась незначительно, добавлялись только новые детали. Расширенная классическая схема известна в двух вариантах: Иисус Христос может быть повернут ликом к жителям Иерусалима (это древняя византийская традиция, характерная и для русских икон); другой вариант – Спаситель повернут ликом к апостолам – возникает в начале XIV в. Апостолы, написанные на фоне горы, размещаются слева. Иногда в горе изображается пещера, которая символизирует будущий гроб Господень. Христа встречают как царя. И постилание одежды, и пальмовые ветви являлись у древних народов знаками почитания при встрече особо важных и знатных людей, а также воинов-победителей. На средневековых сербских и новгородских фресках изображение осла заменяли изображением коня, что на самом деле не отвечает ни текстам Евангелий, ни ветхозаветному пророчеству Захарии (Зах. 9,9).

Прообразовательное и символическое значение этого события – свидетельство о приближающемся Воскресении и Втором пришествии Иисуса Христа, когда Сын Божий явится во славе.

Икона, представленная в экспозиции, старообрядческого происхождения. Старообрядчество – сложное религиозное и культурное явление, история которого насчитывает более трехсот лет. Старообрядцы и в начале XX в. сохраняли древнюю технологию византийского иконного письма и каноны древнерусской иконописи.[:]

[:be]Іканаграфія засноўваецца на Евангеліях паводле Матфея (1, 6-9), Марка (11, 7-10), Лукі (19, 35-38) і Іаана (12, 12-15), а таксама на апокрыфе Нікадзіма.

Выявы на гэты сюжэт упершыню з’яўляюцца на рэльефах раннехрысціянскіх саркафагаў IV ст. і ўяўляюць сабой простую схему. Так, на саркафагу Юнія Баса Ісус Хрыстос прадстаўлены вярхом на асле, перад Ім два чалавекі: адзін сцеле адзенне, другі – зрывае галінкі пальмы. Асел, па тлумачэнні Святых Айцоў, – гэта неўтаймаваны народ язычаскі. Асліца, якая ўзгадваецца ў евангеліста Матфея, – народ іўдзейскі.

З цягам часу іканаграфічная схема змянялася нязначна, дадаваліся толькі новыя дэталі. Разгорнутая класічная схема вядома ў двух варыянтах: Ісус Хрыстос можа быць звернуты лікам да жыхароў Іерусаліма (гэта старажытная візантыйская традыцыя, характэрная і для рускіх ікон); другі варыянт – Збавіцель звернуты лікам да апосталаў – узнікае ў пачатку XIV ст. Апосталы, напісаныя на фоне горы, размяшчаюцца злева. Часам у гары малюецца пячора, якая сімвалізуе будучую труну Гасподню. Хрыста сустракаюць як цара. І пасціланне адзення, і пальмавыя галіны з’яўляліся ў старажытных народаў знакамі пашаны пры сустрэчы асабліва важных і знатных людзей, а таксама воінаў-пераможцаў. На сярэднявечных сербскіх і наўгародскіх фрэсках выяву асла замянялі выявай каня, што на самой справе не адпавядае ні тэкстам Евангелляў, ні старазапаветнаму прароцтву Захарыі (Зах. 9, 9).

Правобразнае і сімвалічнае значэнне гэтай падзеі – сведчанне аб надыходзячым Уваскрэсенні і Другім прышэсці Ісуса Хрыста, калі Сын Божы з’явіцца ў славе.

Ікона, прадстаўленая ў экспазіцыі, стараабрадчаскага паходжання. Стараабрадчаства – складаная рэлігійная і культурная з’ява, якая налічвае больш за трохсотгадовую гісторыю. Стараабрадцы і ў пачатку ХХ ст. захоўвалі старажытную тэхналогію візантыйскага іконнага пісьма і каноны старажытнарускага іканапісу.[:]

Прокрутить вверх