[:ru]Полоцкая Спасо-Преображенская (Спасская) церковь – памятник древнего каменного зодчества на белорусских землях, образец Полоцкой архитектурной школы. Согласно житию преподобной Ефросинии Полоцкой, построена с благословения епископа Мины по ее заказу как соборный храм Спасо-Преображенского монастыря между 1152 и 1161 гг. полоцкими зодчими под руководством мастера Иоанна. Существует мнение, что сама артель зодчих была епископской, а Иоанн, судя по житию, был монахом.

Это прямоугольный в плане трехнефовый шестистолпный крестово-купольный храм. Интерьер украшен фресками XII в. – уникальными произведениями древнего монументального искусства. Фрески (изображения святых, сюжетные и орнаментальные композиции) – в общих чертах византийско-киевские. Большой интерес представляют фигуры святых. Детально прописана одежда Отцов Церкви Иоанна Златоуста и Василия Великого. Среди изображений – голова неизвестной святой, которую некоторые исследователи отождествляют со святой Евфросинией. Оригинальность росписей заключается в динамичности, психологичности, эмоциональной глубине образов.

Спасо-Преображенская церковь – единственный памятник полоцкого каменного храмостроения XII в., дошедший до нашего времени в аутентичном архитектурном состоянии до уровня сводов.[:]

[:be]Полацкая Спаса-Праабражэнская (Спаская) царква – помнік старажытнага мураванага дойлідства на беларускіх землях, узор Полацкай архітэктурнай школы. Згодна жыцію прападобнай Еўфрасінні Полацкай, пабудавана з бласлаўлення епіскапа Міны па яе заказе як саборны храм Спаса-Праабражэнскага манастыра паміж 1152 і 1161 гг. полацкімі дойлідамі пад кіраўніцтвам майстра Іаана. Існуе меркаванне, што сама арцель дойлідаў была епіскапскай, а Іаан, мяркуючы па жыцію, быў манахам.

Гэта прамавугольны ў плане трохнефавы шасцістоўпны крыжова-купальны храм. Інтэр’ер аздоблены фрэскамі XII ст. – унікальнымі творамі старажытнага манументальнага мастацтва. Фрэскі (выявы святых, сюжэтныя і арнаментальныя кампазіцыі) – у агульных рысах візантыйска-кіеўскія. Вялікую цікавасць уяўляюць фігуры выяўленых святых. Дэталёва прапісана адзенне Айцоў Царквы Іаана Златавуста і Васіля Вялікага. Сярод выяў – галава невядомай святой, якую некаторыя даследчыкі атаясамліваюць са Святой Еўфрасінняй. Арыгінальнасць роспісаў заключаецца ў дынамічнасці, псіхалагічнасці, эмацыянальнай глыбіні вобразаў.

 

Спаса-Праабражэнская царква – адзіны помнік полацкага мураванага храмабудаўніцтва XII ст., які дайшоў да нашага часу ў аўтэнтычным архітэктурным стане да ўзроўню скляпенняў.[:]

Прокрутить вверх